Папярэднія вынікі прэзідэнцкіх выбараў у цэлым стануць вядомыя ўжо да другой-трэцяй гадзіны ночы, заявіла кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Расіі Эла Памфілава.

 Да 22:00 было апрацавана ўжо больш за 30% бюлетэняў. За Пуціна аддалі галасы 73,11% выбаршчыкаў. За ім ідзе Павел Грудзінін — 14,96% галасоў, на трэцім месцы — Уладзімір Жырыноўскі (6,73%). Таксама ў першай пяцёрцы — Ксенія Сабчак, яе падтрымалі 1,39%, за ёй ідзе Грыгорый Яўлінскі (0,78% галасоў). За Сяргея Бабурына прагаласавалі 0,63% выбаршчыкаў, за Максіма Сурайкіна — 0,62%, за Барыса Цітова свой голас аддалі 0,61%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0