«Грамадзяне выбіраюць Вярхоўнага кіраўніка Рускага свету, межы якога мы яшчэ не абазначылі», — заявіў на ўчастку для галасавання Уладзімір Жырыноўскі.
Ягоныя словы цытуе сайт Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расіі.
Гэтая партыя была зарэгістравана для стварэння ілюзіі плюралізму яшчэ пры СССР. З тае пары Жырыноўскі выкарыстоўваецца для агучвання патрэбных уладам Расіі тэзісаў.
Выбары прэзідэнта Расіі прайшлі 18 сакавіка. Па афіцыйных звестках, Пуцін набраў больш за 76% галасоў. Лідар апазіцыі Аляксей Навальны да выбараў дапушчаны не быў.