У Мікалаеве 18 сакавіка ў сваёй кватэры застрэліўся 29-гадовы лётчык, удзельнік баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны, Уладзіслаў Валошын. Як паведамляюць украінскія СМІ, у апошнія некалькі месяцаў ён кіраваў прадпрыемствам «Мікалаеўскі міжнародны аэрапорт». У момант самагубства дома знаходзілася яго сям'я. Валошын памёр у машыне хуткай дапамогі па шляху ў шпіталь.

Уладзіслаў Валошын — былы пілот штурмавіка Су-25 299-й Мікалаеўскай брыгады тактычнай авіяцыі. Ён здзейсніў 33 баявыя вылеты і, як адзначаецца ў публікацыях, нанёс значны ўрон праціўніку.

Менавіта Валошына расійскія ўлады абвінавачвалі ў нападзе на малайзійскі «Боінг», збіты над Данбасам. Гэтыя абвінавачванні былі абвергнутыя дадзенымі расследаванняў, праведзеных пракуратурай Нідэрландаў і ўкраінскімі следчымі. Кантракт Валошына скончыўся ў гэтым годзе, ён сышоў у запас у студзені.

Па словах сваякоў, апошнім часам Валошын знаходзіўся ў прыгнечаным стане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?