Нёман падтапіў 36 двароў у Стаўбцоўскім раёне, паведамляе Мінскае абласное ўпраўленне МНС.

«Пры маніторынгу 18 сакавіка выратавальнікі высветлілі, паводкавымі водамі ракі Нёман падтапіла 27 падворкаў у вёсцы Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна і 9 падворкаў у Стоўбцах. Жыццядзейнасць людзей не парушана, — праінфармавалі ва ўпраўленні. — Работнікі МНС наведваюць усе падтопленыя дамы. Арганізавана апавяшчэнне насельніцтва. Эвакуацыя жыхароў не патрабуецца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0