Тарыф на наведванне сталічных грамадскіх прыбіральняў, якія абслугоўвае УП «МАФ», павысіўся з 50 да 60 капеек, паведаміла «Мінск-Навінам» намеснік дырэктара прадпрыемства Людміла Грыневіч.

Насуперак нашым чаканням павышэнне тарыфу не выклікала абурэння ў наведнікаў аб'ектаў, — сказала Грыневіч.

Яна дадала: тарыф на санітарных аб'ектах прадпрыемства не мяняўся каля чатырох гадоў. За гэты час падаражэлі як электрычная і цеплавая энергія, так і водазабеспячэнне. З-за чаго і было прынята рашэнне крыху ўзняць кошт наведвання грамадскіх прыбіральняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0