У Мінску п'яны кіроўца параніў нажом відавочцу ДТЗ. Пра гэта паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Інцыдэнт адбыўся 16 сакавіка каля 17.00. У міліцыю паступіла інфармацыя пра ДТЗ з удзелам «Кіа Сарэнта» і «Пежо 206» на скрыжаванні Радыяльнай і Пераходнай. Праз некалькі хвілін стала вядома, што адзін з кіроўцаў кідаецца з нажом на людзей.

Высветлілася, што пасля аварыі кіроўца «Пежо» ударыў нажом мужчыну, які праходзіў міма. З траўмамі апошняга шпіталізавалі. Інспектар ДАІ, які прыбыў на месца здарэння, з ужываннем спецсродкаў затрымаў кіроўцу. Нажа пры ім выяўлена не было. Аднак пазней інспектар знайшоў яго ў лесапаласе, размешчанай за некалькі метраў ад месца здарэння.

Кіроўцам «Пежо» быў 47-гадовы мужчына, у крыві аказалася 1,99 праміле алкаголю. Раней мужчына прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0