Цела з тэлефонам зніклага ў лістападзе 2017 года будаўніка дасталі вадалазы са Свіслачы, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Марына Дранькова.

«Цела было знойдзена ў Свіслачы ўдзень 17 сакавіка насупраць дома №2 па вул. Камуністычнай. Загінулага дасталі з ракі вадалазы Асвода. На месца здарэння выязджала следча-аператыўная група з удзелам спецыялістаў-экспертаў», - праінфармавала Марына Дранькова.

Пры аглядзе з курткі быў канфіскаваны мабільны тэлефон — сім-карта ў ім належыць 21-гадоваму ураджэнцу Гродна. «Мужчына працаваў будаўніком пад Мінскам, яго шукалі з лістапада 2017 года. Следчымі высвятляюцца абставіны здарэння, праводзіцца экспертыза», — сказала прадстаўнік УСК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0