ТАСС

У час сустрэчы з сустаршынямі свайго перадвыбарчага штаба Уладзімір Пуцін распавёў, што лічыць асноўнымі задачамі, якія трэба будзе вырашыць — рост эканомікі і павышэнне абараназдольнасці краіны, піша РБК.

«Асноўнае, чым мы будзем займацца, — гэта ўнутраны парадак дня: гэта перш за ўсё забеспячэнне тэмпаў росту эканомікі», — сказаў прэзідэнт Расіі.

Ён растлумачыў, што мае на ўвазе развіццё інавацыйных галін, інфраструктуры, аховы здароўя, адукацыі і прамысловай вытворчасці — «найважнейшых, каб рухаць краіну наперад і падымаць узровень жыцця».

Пуцін таксама дадаў, што «ёсць і пытанні, звязаныя з гарантаваннем абараназдольнасці краіны, бяспекі».

«Без гэтага таксама не абысціся, але галоўнае для нас — гэта ўнутраны парадак дня», — сказаў на заканчэнне ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру