Ілюстрацыйны малюнак.

Ілюстрацыйны малюнак.

Першыя супрацьзачаткавыя таблеткі, якія падаўляюць авуляцыю ў жанчын, з'явіліся ў канцы 1950-х. Цяпер іх рэгулярна прымаюць амаль 100 мільёнаў чалавек.

Аднак навукоўцы да гэтага часу не стварылі такія ж таблеткі для мужчын. Тыя, што ўжо распрацаваныя, або не даюць гарантаванага выніку, або выклікаюць істотныя пабочныя эфекты, якія не дазваляюць прымаць іх пастаянна. Акрамя таго, большасць з іх выклікае праблемы з эрэкцыяй і сур'ёзныя парушэнні псіхікі, таму ні адзін прэпарат так і не атрымаў афіцыйнага ўхвалення.

Стэфанія Пэйдж з Універсітэта Вашынгтона і яе калегі ўжо некалькі гадоў працуюць над стварэннем супрацьзачаткавых сродкаў на аснове двух мужчынскіх гармонаў — тэстастэрону і прагестэрону. Гэтае рэчыва, як тлумачаць навукоўцы, прымушае палавыя клеткі ў сяменніках прыпыніць цыкл размнажэння, што прыводзіць да паступовага знікнення дарослых сперматазоідаў.

Працу таблетак навукоўцы праверылі на групе са ста добраахвотнікаў, якія павінны былі прымаць рэчыва кожны дзень у трох розных дозах і паведамляць пра змены ў самаадчуванні. Частка мужчын прымала не рэальны прэпарат, а пустышку, але пра гэта яны даведаліся толькі пасля завяршэння эксперыменту.

Як паказала даследаванне, вялікія дозы прэпарата эфектыўна падаўлялі размнажэнне сперматазоідаў, але не перашкаджалі працы палавых органаў і не выклікалі іншых праблем са здароўем. Адзіным негатыўным эфектам стала тое, што ўдзельнікі эксперыменту набралі лішнюю вагу і ў іх павысіўся ўзровень халестэрыну.

Зараз навукоўцы праводзяць больш маштабныя эксперыменты, падчас якіх некалькі сотняў мужчын будуць прымаць таблеткі на працягу чатырох і больш гадоў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?