У слуцкае выданне «Кур'ер» трапіў запіс гэтага здарэння. Крыніцы, якія пажадалі застацца ананімнымі, распавялі перадгісторыю гэтых кадраў.
У адной са слуцкіх вёсак дзяўчына папрасіла 15-гадовага хлопца-суседа пагаварыць з маладым чалавекам, які надакучыў ёй паведамленнямі ў сацсетках і тэлефоннымі званкамі.
Падчас чарговага званка яна дала юнаку трубку, і двое хлопцаў дамовіліся сустрэцца ў горадзе і проста пагаварыць.
У суботу, 10 сакавіка, юнак з вёскі вырашыў са сваімі братамі схадзіць у слуцкую піцэрыю, пагуляць па горадзе і заадно пагаварыць з надакучлівым кавалерам сваёй суседкі.
Ён папрасіў братоў пачакаць недалёка, каля альтанкі, а сам пайшоў на размову.
Але размовы не было. Замест аднаго хлопца іх чакалі некалькі юнакоў.
Усё скончылася збіццём і шпіталізацыяй трох школьнікаў.
Увага! Відэа ўтрымлівае сцэны гвалту і ненарматыўную лексіку!
Аднаго з юнакоў ужо выпісалі з лякарні, другога павінны выпісаць сёння-заўтра, трэці яшчэ знаходзіцца пад наглядам лекараў.
Сваякі пацярпелых звярнуліся ў міліцыю.