Суд Брэсцкага раёна абвясціў прыгавор у дачыненні да двух берасцейцаў і грамадзяніна Пакістана, абвінавачаных у арганізацыі незаконнай міграцыі, паведамляе БелТА.

Жыхары абласнога цэнтра 1982 і 1990 гадоў нараджэння сумесна з пакістанцам 1996 года нараджэння прапанавалі тром яго суайчыннікам-студэнтам аказаць дапамогу ў перасячэнні мяжы з Украінай для наступнай паездкі ў Еўрасаюз. Свае паслугі яны ацанілі ў $4,5 тысячы.

Па садзейнічанне яны звярнуліся да жыхара прыгранічнай вёскі. Вясковец на словах згадзіўся, аднак не збіраўся дапамагаць злачынцам. Як толькі замежнікі былі дастаўлены ў памежную зону, ён адразу ж паведаміў аб гэтым памежнікам. Зламыснікаў затрымалі.

У дачыненні да іх была заведзеная крымінальная справа па ч.2 арт.371-1 (арганізацыя незаконнай міграцыі) КК. У судзе Брэсцкага раёна адбылося абвяшчэнне прысуду. Так, найстарэйшаму фігуранту прызначана пакаранне ў выглядзе 3 гадоў і 3 месяцаў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Другі берасцеец асуджаны на 4 гады таксама з канфіскацыяй маёмасці. Пакістанец пакараны да трох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру