Рэжысёр Стывен Спілберг распавёў, калі пачне здымаць пятага «Індыяну Джонса». Пра гэта паведамляе Vulture.

Па словах пастаноўшчыка, здымкі запланаваны на наступны год, і прынамсі частка працы пройдзе ў Вялікабрытаніі.

На дадзены момант выхад «Індыяны Джонса-5» намечаны на 10 ліпеня 2020 года. Назвы ў фільма пакуль няма.

Першы фільм пра прыгоды Індыяны Джонса выйшаў на экраны ў 1981 г., наступныя фільмы выйшлі ў 1984,1989 і 2008 гг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0