Тралейбусны рух па вул. Кальварыйская і ў раёне плошчы Багушэвіча часова спынены з-за пашкоджання кантактнай сеткі, паведамілі БелТА ў ГП «Мінсктранс».

«З 11.45 адбылося спыненне руху тралейбусаў на маршрутах №4, 7, 9, 12, 13, 40, 44, 46, 53, 57. Рух тралейбусаў маршрутаў №4, 7, 9, 13, 44, 57 арганізаваны па вул. Ціміразева, маршрутаў №40, 53 — да плошчы Жукава», — адзначылі на прадпрыемстве.

Пазней рух тралейбусаў №12, 29, 37, 40, 46, 53 у раёне плошчы Багушэвіча быў адноўлены.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру