Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Сяргей Спарыш, Валянцін Троцкі і Ігар Краўчанка, заяўнікі шэсця 25 сакавіка ад мінскай плошчы Якуба Коласа да Опернага тэатра паведамілі, што атрымалі адмову ад Мінгарвыканкама, піша Радыё Свабода.

Заяўнікаў выклікалі сёння на 15.00 у Мінгарвыканкам і там абвясцілі рашэнне адмовіць у правядзенні шэсця.

Таксама заяўнікі папярэджаныя пракурорам пра адказнасць, калі насуперак рашэнню Мінгравыканкама шэсце ўсё ж адбудзецца.

Тым не меней заяўнікі па выхадзе з гарвыканкама заявілі Радыё Свабода, што збіраюцца праводзіць шэсце 25 сакавіка і без дазволу. 

Шэсце ад парку Купалы да мінскага «Свята незалежнасці» забаранілі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0