20 сакавіка 2017 года памежнікі паведамілі: у Беларусь з Украіны нібыта прарываўся джып са зброяй. Дваіх пасажыраў затрымалі, адзін, хутчэй за ўсё, збег.

У той жа дзень Следчы камітэт Гомельскай вобласці паведаміў, што заведзена крымінальная справа за перамяшчэнне праз мяжу агнястрэльнай зброі групай асоб. Адказнасць — да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Таксама следчыя апублікавалі фотаздымкі машыны і зброі.

«У ходзе праведзенага агляду месца здарэння ў аўтамабілі выяўленыя пісталет маркі ТТ з патронамі да яго, а таксама прадметы вонкава падобныя на трацілавыя шашкі, гранаты РГД-42, пластыд і самаробнае выбуховае прыстасаванне», — паведамлялі следчыя.

Прайшоў роўна год. Лёс «затрыманых» невядомы. Лёс «збеглага» — таксама.

«Па ўказанай справе УСК па Гомельскай вобласці інфармацыяй не валодае», — паведаміла 20 сакавіка 2018 года «Нашай Ніве» Марыя Крываногава, афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру