Комплекс, які працуе на аснове метаду звышправоднае магнітаметрыі, рэгіструе звышслабыя магнітныя палі.

«Гэтая распрацоўка дасць магчымасць выяўляць цэнтры жаданняў і нават кіраваць імі», — растлумачылі стваральнікі комплексу.

Звышслабыя магнітныя палі мозгу выяўляюцца адмысловай прыладай, што завецца магнітаэнцэфалографам, які мае дастатковую адчувальнасць для рэгістрацыі вельмі малых магнітных палёў.

Вынікам правядзення магнітаэнцэфалаграфіі (МЭГ) з'яўляюцца вялікія масівы дадзеных, якія нясуць інфармацыю аб працэсах, што адбываюцца ў галаўным мозгу. У ходзе апрацоўкі гэтых звестак перад даследчыкам ставіцца задача рэканструкцыі крыніц розных МЭГ-сігналаў ў кары галаўнога мозгу. Такім чынам можна адсачыць і працу цэнтра жаданняў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру