Тры з іх — з рэпертуару бацькі: «Паветраны шар», «Зямля» і «Простыя словы». Сярод свайго музычнага матэрыялу Адэля абрала для выканання кампазіцыі «Адэлька-сардэлька» і «Жыццё адно».

Адэля Вольская.

«Я пастаянна выконваю вакальныя практыкаванні, кожны дзень граю гэтыя песнi па некалькi разоў, абдумваю i спрабую знайсці свой стыль у татавых песнях. Хутка прыеду з Любліна ў Мінск і буду рэпеціраваць нумар з музыкам Уладзімірам Пыльчанкам: менавіта з ім мы зайграем на канцэрце», — распавяла «НН» Адэля.

Нагадаем, сам Лявон не зможа прысутнічаць у Мінску 25 сакавіка, бо ў гэты дзень выступае ў Беластоку. Але ён абяцаў звязацца з мінскай публікай праз тэлемост і такім чынам нават прэзентаваць сваю новую песню.

Чытайце таксама:

Вялікая гутарка з дачкой Лявона Вольскага, якая стала спявачкай

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру