Паплечнікі Надзеі Саўчанка распаўсюдзілі ролік, у якім яна ў пустой зале Вярхоўнай Рады, пасля нагняталай музыкі, з саркастычнай усмешкай кажа: «Ба-бах! Што страшна? А яны нас баяцца».

У роліку, пасля слоў Саўчанка з'яўляецца надпіс: «Надзея Саўчанка. Кандыдат у прэзідэнты Украіны».

У той жа час у сацыяльных сетках распаўсюджваецца яшчэ адзін ролік, але з некаторымі адрозненнямі.

У ім на фоне пустой залы Рады і нагняталай музыкі Саўчанка кажа: «Ба-бах! Всра**ся?» і подпіс: «Надзея Саўчанка. Дэпутат ад народа».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0