Пра гэта ён заявіў учора падчас сустрэчы з моладдзю, згадваючы гісторыю БНР, адзначыўшы, што гэтую тэму «не трэба педаліраваць, нават калі вы вельмі ненавідзіце ўсё рускае, піша БелТА.

«Рускія — гэта нашы браты. Яны розныя, бываюць добрыя і дрэнныя. Бывае, і малако не пускаюць, і цукар не дазваляюць там прадаць, і нафту перакрыюць, і газ. Усякае бывае. Я гэта ўсё перажыў спаўна», - дадаў ён.

Ён адзначыў, што палітыкі закліканы ўрэгуляваць падобныя спрэчныя пытанні. «Але гэта не значыць, што гэта нашы ворагі. Нам хто перш за ўсё руку дапамогі працягне? Рускія. Усё роўна, які чыннік у аснове гэтага будзе ляжаць. Яны да гэтага часу баяцца страціць Беларусь», - сказаў на заканчэнне ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0