Дарадцы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ўгаворвалі яго не віншаваць прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з перамогай на выбарах, перадае The Washington Post са спасылкай на крыніцы.
Адзначаецца, што Трамп праігнараваў меркаванне дарадцаў.
Раней амерыканскі сенатар-рэспубліканец Джон Маккейн абрынуўся з крытыкай на прэзідэнта ЗША, які павіншаваў расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна з перамогай на выбарах.
Разам з тым у Дзярждэпе заявілі, што ЗША і Расія павінны быць на сувязі адзін з адным як дзве ядзерныя супердзяржавы.