Nord Stream 2 Corp./Twitter.com

Nord Stream 2 Corp./Twitter.com

Прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Хізэр Ноерт заявіла, што замежныя кампаніі, якія ўдзельнічаюць у праекце будаўніцтва газаправода «Паўночны паток — 2», могуць трапіць пад амерыканскія санкцыі. Пра гэта піша Deutsche Welle.

«Мы ясна далі зразумець, што фірмы, якія працуюць у расійскім энергетычным сектары, могуць — калі яны працягнуць займацца гэтым бізнэсам — падвергнуцца санкцый у рамках CAATSA», — сказала Ноерт.

Яна таксама падкрэсліла, што ўрад ЗША выступае супраць праекту «Паўночны паток — 2».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0