Расійскі суд пакінуў да 4 мая пад арыштам Паўла Грыба — украінца, які знік у Беларусі ў канцы жніўня мінулага году, а пазней быў затрыманы расійскімі праваахоўнікамі. Пра гэта паведаміла ў Twitter прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Украіны Мар’яна Бэца, адзначае Радыё Свабода.

Паводле Мар’яны Бэцы, маці Паўла Грыба насуперак законам не дазволілі наведаць сына, які знаходзіцца за кратамі ўжо сем месяцаў.

Паўлу Грыбу інкрымінуюць здзяйсненне злачынства па артыкуле аб тэрарызме. Беларускія праваахоўнікі ніяк не патлумачылі знікненне Грыба ў Беларусі і яго з'яўленне ў расійскай турме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0