Аварыя адбылася сёння каля 11.00 на 11-м км аўтадарогі Калодзішчы — Заслаўе.

«Кіроўца грузавіка MAN рухаўся ў бок Калодзішчаў, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем «Опель». Абедзве машыны з'ехалі ў кювет і перакуліліся. Пасажыр «Опеля» атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны», — праінфармавала БелТА старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Мінскага раёна Кацярына Сільчанка.

У кіроўцы MAN адсутнічае дамова абавязковага страхавання, а вадзіцель «Опеля» кіраваў машынай без пройдзенага дзяржтэхагляду.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру