Кіраўнікі цэнтральных банкаў і міністры фінансаў краін G20 на сустрэчы, якая прайшла ў Буэнас-Айрэсе, абмеркавалі пытанні крыптаактываў і сышліся ў меркаванні, што крыптавалюты не з'яўляюцца валютай, перадае РІАН.

На думку фінансістаў, крыптавалюты не з'яўляюцца пакуль пагрозай для глабальнай фінансавай стабільнасці, хоць і маюць такі патэнцыял. На думку кіраўнікоў рэгулятараў, на сёння востра стаяць пытанні, звязаныя з абаронай правоў інвестараў пры працы з крыптаактывамі, а таксама сыходам ад сплаты падаткаў.

Удзельнікі сустрэчы прапанавалі ўвесці ў дачыненні да крыптаактываў стандарты FATF, якія прадугледжваюць барацьбу з адмываннем злачынных даходаў і фінансаваннем тэрарызму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?