«Польшча робіць стаўку на прагматычныя адносіны з Расіяй» - заявіў кіраўнік польскай дыпламатыі Яцэк Чапутовіч, прэзентуючы ў Сейме прыярытэты польскай замежнай палітыкі на 2018 год, піша Польскае радыё.

Паводле міністра, мэтай замежнай палітыкі Польшчы з'яўляецца, між іншым, развіццё салідарнай і пасьлядоўнай палітыкі Паўночнаатлантычнага альянса і ЕС у дачыненні да Расіі.

Яцэк Чапутовіч сказаў, што працяг палітычнага дыялогу з Расіяй неабходны, але пры гэтым нельга ігнараваць агрэсіўную расійскую палітыку ў дачыненні да Захаду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0