Суполка «Эвангельская Беларусь» запрашае на святочную інтэлектуальную гульню БНР-QUIZ, прымеркаваную да 100-годдзя незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Самыя неверагодныя факты і цікавосткі пра БНР, спевы і тэатральныя замалёўкі, вясёлая кампанія і каштоўныя падарункі — усё гэта будзе на БНР-QUIZ, абяцаюць арганізатары.

Каб узяць удзел у БНР-QUIZ, трэба:

• Сабраць каманду 3-5 чалавек

• Зарэгістравацца - tinyurl.com/bnrquiz

• Прыйсці 28 сакавіка ў 19:00 па адрасе: 3-ці Загарадны завулак 11 (ст.м. Маладзёжная).

Удзел у БНР-QUIZ бясплатны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру