Прысуд быў вынесены 49-гадоваму расіяніну, які пражываў у Рызе. Ён за некалькі гадзін разам з саўдзельнікамі узламаў банкаматы беларускіх банкаў і завалодаў 527 тысячамі даляраў, 67,5 тысячы еўра і амаль 109 тысячамі беларускіх рублёў.

Ад дзеянняў зламыснікаў пацярпелі банкі Беларусі і Кыргызстана. Агульная сума шкоды ад дзеянняў злачынцаў у дзвюх краінах перавышае 2 мільёны беларускіх рублёў у эквіваленце.

Як высветлілі следчыя, 49-гадовы жыхар прыехаў у Беларусь па парадзе знаёмага, якому ён завінаваціў грошы. Мужчыне ў залік доўгу трэба было прыехаць у нашу краіну і забраць дакументы.

— Па прыездзе ў Менск аказалася, што паслуга заключаецца ў тым, каб пад'ехаць па некалькіх адрасах да банкаматаў і ў патрэбны час забраць грошы. Як аказалася, яны самі з'яўляліся з прылады, не трэба было карыстацца ніякімі банкаўскімі карткамі. Абвінавачаны, які раней не меў праблем з законам, пазней раскажа, што сумеўся і, разумеючы, што такія дзеянні каральныя, засумняваўся, ці варта ўдзельнічаць у падобным. Аднак, мужчына, з яго слоў, спакусіўся і пагадзіўся, — тлумачаць у прэс-службе Следчага камітэта.

Сабраныя з розных банкаматаў Мінска грошы мужчына павінен быў перадаць іншаму ўдзельніку групы — Івану Іванавічу, які «дайграў ролю да канца і вярнуўся дадому, у Латвію».

У жніўні 2017 гады 49-гадовага рыжаніна затрымалі ў Сафіі балгарскія праваахоўнікі, амаль праз 4 месяцы ён быў экстрадаваны ў Беларусь.

Суд Партызанскага раёна асудзіў мужчыну да 11 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі. Прысуд у законную сілу не ўступіў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0