Фота «Віртуальны Брэст».

У Брэсце на адной з цэнтральных вуліц перакрывалі рух з-за муляжа выбуховага прыстасавання, прымацаванага да легкавога аўтамабіля, паведамляе БелТА.

Інцыдэнт адбыўся сёння каля 10.40 за брэсцкім ЦУМам. Уладальнік аўтамабіля «Мэрсэдэс» патэлефанаваў на лінію 102 і паведаміў, што да яго машыны прымацавана выбуховае прыстасаванне. Па названым адрасе неадкладна выбыла сапёрна-піратэхнічная група. Месца здарэння было ачэплена, праваахоўнікі завялі мінакоў на бяспечную адлегласць. Пры аглядзе машыны небяспечных прадметаў не выяўлена.

Як аказалася, да аўтамабіля хтосьці прымацаваў муляж выбуховага прыстасаваньня. У цяперашні час супрацоўнікі праваахоўных органаў высвятляюць абставіны здарэння, а таксама шукаюць асоб, якія маюць дачыненне да гэтага здарэння.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру