Чарговым артыкулам, прысвечанаму 100-годдзю БНР, разрадзілася расійскае агенцтва Eadaily, вядомае сваімі чарнасоценскімі поглядамі. Пракаментаваць святкавання Дня Волі яны запрасілі расійскіх экспертаў, якія спецыялізуюцца ў Беларусі.

Гэта такія эксперты, якія не ведаюць беларускай мовы, а ў нашай краіне былі яшчэ за царом Гарохам, аднак з важным выглядам яны каментуюць тыя, ці іншыя падзеі.

Напрыклад, на гэты разы «эксперты» прадракаюць «раскол у беларускім грамадстве». Вядучы навуковы супрацоўнік Расійскага інстытута стратэгічных даследаванняў Алег Неменскі нагарадзіў такога: «Задача прэзідэнта — быць прадстаўніком ўсіх беларусаў, а не толькі прарасейскай большасці. Таму ён імкнецца прыцягнуць на свой бок празаходнія нацыяналістычныя сілы. Аднак дадзенае паслабленне небяспечна для цяперашняй беларускай дзяржаўнасці, як і ўсе напрамкі гэтай палітыкі. Бо з пункту гледжання ідэалогіі БНР, сучасная беларуская дзяржаўнасць, як спадчынніца савецкай, з'яўляецца незаконнай, паколькі перайшла ў спадчыну акупацыйнаму рэжыму».

Прэзідэнт Інстытута нацыянальнай стратэгіі Міхаіл Рэмізаў яшчэ больш радыкальны:

«Калі ж казаць пра пазіцыю афіцыйных уладаў, то да іх не было б ніякіх пытанняў, калі б усё дазвалялася ўсім, калі б не было крымінальных працэсаў у дачыненні да прарасейскіх публіцыстаў, калі б актыўна дзейнічалі грамадскія арганізацыі ў галіне палітыкі памяці, гэтак жа пышна адзначаліся б гадавіны, звязаныя з уз'яднаннем гістарычнай Расеі, калі беларускія землі вярнуліся са складу Рэчы Паспалітай у склад Расійскай Імперыі».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру