У Віцебску сёння вынесены прысуд жанчыне, якая выкінула сабаку з восьмага паверха, паведамляе БелТА.

Суд Першамайскага раёна прызнаў 36-гадовую жыхарку Віцебска вінаватай у жорсткім абыходжанні з сабакам, у выніку якога сабака памёр, і учыненым з хуліганскіх матываў у прысутнасці малой дачкі.

Па сукупнасці злачынстваў жанчына прысуджаная да абмежавання волі на паўтара гады без накіравання ў выпраўленчую ўстанову і прымусовага лячэння ад хранічнага алкагалізму.

Здарэнне адбылося ўначы 26 лістапада 2017 года. Жыхарка абласнога цэнтра, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, выкінула з балкона кватэры сабаку ў якасці пакарання за непрыстойныя паводзіны жывёлы. У момант інцыдэнту ў кватэры знаходзілася і 11-гадовая дачка фігуранткі справы. У міліцыю пра здарэнне паведамілі мінакі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру