Расійскія СМІ апублікавалі інфармацыю пра магчымую адстаўку кіраўніка МЗС Расіі Сяргея Лаўрова.

Пра гэта паведаміў расійскі тэлеканал RTVi са спасылкай на некалькі крыніц, блізкіх да знешнепалітычнага ведамства Расіі.

Па дадзеных крыніц, Лаўроў пакіне пасаду міністра замежных спраў і не ўвойдзе ў склад новага ўрада, які сфармуе расійскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін па выніках выбараў у бліжэйшыя месяцы.

Крыніцы ў МЗС паведамляюць, што Лаўроў ўжо некалькі гадоў хоча пакінуць пасаду, якую ён займае з 2004 года — перш за ўсё, з-за стомы.

«Але, па просьбе Уладзіміра Пуціна, ён дапрацаваў да прэзідэнцкіх выбараў», — піша RTVi.

У інтэрв'ю тэлеканалу афіцыйны прадстаўнік расійскага МЗС Расіі Марыя Захарава сказала, што не ведае, ці застанецца Лаўроў на сваёй пасадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0