Рассельгаснагляд выявіў антыбіётыкі ў сухім малацэ, якое кампанія Danone набыла ў Беларусі, гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Гаворка ідзе пра прэпараты лінкаміцын і цілазін — яны былі выяўлены ў сухім малацэ вытворчасці Магілёўскай малочнай кампаніі «Бабушкіна крынка», адабраным на прадпрыемстве «Данон Індустрыя» у Маскоўскай вобласці.
З-за выяўленых парушэнняў Рассельгаснагляд з 23 сакавіка таксама ўводзіць часовыя абмежаванні на пастаўку ў Расію прадукцыі беларускага прадпрыемства ЗАТ «Партнёр і К». У вырабленай прадпрыемствам астуджанай ялавічыне быў выяўлены тэтрацыклін.