Сам кіроўца не пацярпеў.
21 сакавіка пасля распіцця спіртных напояў жыхар пасёлка Варапаева Пастаўскага раёна кіраваў аўтамабілем Аўдзі-80. Падчас руху ён збіў жанчыну, якая ішла па абочыне дарогі ў спадарожным кірунку, паведамляе Следчы камітэт.
Пасля аварыі аўтамабіль здзейсніў сутыкненне з фурай, якая была прыпаркаваная на супрацьлеглым баку дарогі, а затым з бетоннай сцяной.
Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў 55-гадовая жанчына памерла на месцы аварыі. Кіроўца не пацярпеў. Ён быў выняты з аўтамабіля супрацоўнікамі ДАІ.
Мужчына пад вартай. На яго завялі крымінальную справу. Кіроўцу пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.
0
0
0
0
0
0