Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае асаблівую дружбу паміж народамі Беларусі і Грузіі і добрыя пачуцці, якія засталіся яшчэ з савецкіх часоў. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў сёння ў Тбілісі на перамовах з прэзідэнтам Грузіі Гіоргіем Маргвелашвілі.

«Я сапраўды сюды еду як дадому. Хоць і другі раз. Але я адчуваю, што тут блізкія нам людзі», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, будучы прэзідэнтам, бываў шмат разоў у розных краінах. «Шчыра скажу, што ў нейкія паездкі едзеш і ведаеш, што гэта цяжкая праца. У Грузію, я разумею, што еду працаваць, але з вялікім хваляваннем заўсёды і ў чаканні, што тут вельмі добрыя, лагодныя, прыстойныя людзі», - сказаў ён.

Кіраўнік беларускай дзяржавы пагадзіўся са словамі грузінскага лідара пра тое, што супрацоўніцтва дзвюх краін развіваецца ў першую чаргу дзеля грамадзян. Гэта датычыцца ўзаемадзеяння як у сферы паставак і вытворчасці прадуктаў харчавання, так і складанай тэхнікі. «Думаю, што ў выніку нашых двухдзённых сустрэч мы знойдзем і іншыя шляхі паставак у Беларусь і назад, каб больш актыўна ішоў тавараабмен», - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?