Міністэрству сельскай гаспадаркі Расіі сорамна за дэфіцыт гною, які ўтварыўся ў краіне — вытворцам грыбоў даводзіцца закупляць гной для падрыхтоўкі кампосту за мяжой. У дэфіцыце прызнаўся дырэктар дэпартамента раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі Расіі Пётр Чакмароў, паведамляе Lenta.ru.

«Мне, шчыра кажучы, сорамна, што мы кампост, па сутнасці гной, які можам ў сябе ў Расіі вырабіць [вязем з-за мяжы], гэта, вядома, глыбока няправільна», — заявіў прадстаўнік Мінсельгаса, адзначыўшы, што ў Расеі нават грыб вырасціць немагчыма з-за адсутнасці ўласнага кампосту.

Па словах Чакмарова, у Расіі вырабляецца толькі 50 тысяч тон кампосту, а попыт — 360 тысяч тон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0