Фондам сацыяльнай абароны насельніцтва распрацаваны праект указа, які прадугледжвае змяненне парадку выплаты узносаў у бюджэт фонду індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі самазанятымі асобамі, паведамляе сайт фонду.
Асноўнымі палажэннямі прадугледжана распаўсюдзіць дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне на фізічных асоб, якія ажыццяўляюць дзейнасць без рэгістрацыі ІП, у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі і змяніць парадак выплаты ўзносаў для індывідуальных прадпрымальнікаў, натарыусаў і адвакатаў.
Для індывідуальных прадпрымальнікаў, натарыусаў і адвакатаў у праекце ўказа рэалізуецца прынцып «не працуеш — не плаціш». Для такіх грамадзян прапануецца змяніць парадак выплаты ўзносаў, а менавіта прадугледзець: магчымасць выплаты ўзносаў на працягу бягучага года (г.зн. штодня, штомесяц, штоквартальна і г.д.), вызначыўшы тэрмін канчатковага разліку за мінулы год — не пазней за 1 сакавіка наступнага года; вызваленне ад абавязковай выплаты ўзносаў за перыяды неажыццяўлення імі дзейнасці на падставе прадстаўленых звестак індывідуальнага ўліку з наступнай іх зверкай з інфармацыяй падатковых органаў.
У бліжэйшы час плануецца абмеркаванне гэтага праекта ўказа на пасяджэнні грамадска-кансультатыўнай рады па развіцці прадпрымальніцтва.