(Споведзь швэдзкага жаўнера)

Я сказаў у ваенкамаце: «Спадар псыхіятар, я - псых. Служыць я не магу — я надта прывязаны да маёй мамы. Я ж там у войску, пачну страляць у сябе, і ў іншых таксама». Псыхіятар адказаў: «Канечне, Юрген. Супакойся, Юрген, супакойся!» і паслаў служыць мяне на альтэрнатыўную службу ў Нобэлеўскую прэмію. Суткі праз суткі. То бок адныя суткі яе атрымліваю я, а другія — нехта іншы з замежнай краіны. І ня трэба тут, маўляў, «толькі швэдам усё», маўляў, і ўсё такое.

У той дзень, калі Нобэля атрымліваю я, — няма чаго казаць, я павінны выглядаць на ўсе сто: глянц-парадак, лычкі прышытыя, боты наваксаваныя, абавязкова гальштук, нават мушу вывучыць колькі словаў па-ангельску з галіны, якая атрымлівае ў гэты дзень. Напрыклад, даюць мне па фізыцы? Калі ласка — «Калайдэр энд чорныя дзіркі».

А калі атрымліваў сумеснага Нобэля па міры: «Хаў ар ю, Мандэла, дзядзька? Як там твая жонка Ўіні?»

Але не заўсёды дзейнічае. Вядома, бываюць праколы. Напрыклад, па фізыцы. Чорныя дзіркі кажаце? Дык журналісты спыталіся, што я магу сказаць па сутнасьці, а я адказаў: «Юрген ведае толькі адно: «Кожная дзірка ўначы чорная».

Вось дзе злаваліся гэтыя, з навуковага істэблішмэнту.

...Зь іншага боку, у дзень, калі Нобэля атымлівае хтосьці зь іншай краіны, - усё, скульля, Юрген нікуды не ідзе, хрэн вы ўсе ўгадалі, ня голіцца, не глянцуе боты, устае а дванаццатай, бярэ два піўца для рыўца і назад спаць. А што там са слоўнікавым запасам? Калі я ў адпачынку, гавары я хоць адрыжкай, хто мне што скажа!

* * *

Штодзённа ў рубрыцы «Літаратура» на сайце НН — новыя творы і мініятуры. Чытайце для сэрца, чытайце для розуму, чытайце для мовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?