Роўна 100 гадоў таму, 25 сакавіка 1918 была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэту дату мусіць ведаць кожны грамадзянін. І ганарыцца, што яго продкі здзейснілі подзвіг, які дапамог наступным пакаленням здабыць незалежную Беларусь.

Першы ўрад БНР — Народны Сакратарыят: (злева направа, сядзяць) Алесь Бурбіс, Янка Серада, Язэп Варонка (старшыня), Васіль Захарка; (стаяць) Аркадзь Смоліч, Пётра Крачэўскі, Кастусь Езавітаў, Антон Аўсянік, Лявон Заяц.

Праз стагоддзе пасля той спробы абвяшчэння незалежнасці мы маем сваю вялікую дзяржаву з каласальным патэнцыялам. Многія народы дагэтуль не маюць дзяржаўнасці, іншыя праліваюць кроў за права быць самастойнымі. А Беларусь існуе.

Не засталося тых, хто выступае супраць незалежнасці. Нават клоўны з тэлешоу — і тыя за незалежнасць. І толькі ад нас залежыць, якой яна будзе.

25 сакавіка 2018 года на пляцоўцы каля Опернага тэатра адбудзецца святочны мітынг-канцэрт. Быць там — значыцца стаяць поруч з тысячамі такіх самых патрыётаў, якія шануюць незалежнасць Беларусі. Святкуйма разам!

Чытайце: Поўная праграма Свята Незалежнасці 25 сакавіка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0