У Нью-Брансвіку, у гатэлі Hyatt, адзначылі 100 гадоў абвяшчэння незалежнасці Беларусі. Прайшоў святочны абед, урачыстасць, выстава мастацкіх вырабаў і кніжнай прадукцыі. Днем раней День Волі адзначалі ў Нью-Ёрку.

Была зачытаная праклямацыя ад губернатара Нью Джэрсі Філіпа Мэрфі, віншаваньне ад кангрэсмэна Сьміта. Кангрэсмэн Паллонэ меў гонар асабіста павіншаваць усіх прысутных. Таксама былі зачытаныя віншаваньні ад старшыні Рады БНР сп. Івонкі Сурвіллы, а таксама сяброўскіх арганізацыяў: Аддзелаў БАЗА ў Вашынгтоне і Паўднёвай Фларыдзе, Згуртаваньня Беларусаў Канады, Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», Нацыянальнага Грамадскага Арганізацыйнага Камітэту па сьвяткаваньні 100-гадовага юбілею БНР. 

Арганізатары мерапрыемства таксама прывіталі гасьцей: са сьвяточнымі прамовамі выступілі старшыня Адзелу БАЗА ў Нью Джэрсі, сп. Юрка Азарка, старшыня БАЗ «Пагоня» Віталь Зайка і старшыня Галоўнай управы БАЗА, Натальля Федарэнка. 

З віншавальнымі прамовамі выступілі ганаровыя госці: першы амбасадар ЗША ў Беларусі сп. Дэвід Суорц і сп. Джон Кунстадтар - былы намеснік амбасадара ЗША ў Беларусі.

З асноўным рэфератам, прысьвечаным падзеям у Беларусі 25 Сакавіка 1918 году, значэньню абвешчаньня БНР дзеля набыцця незалежнасьці Беларусі, выступіў сп. Зянон Пазьняк. Апрыканцы сваёй прамовы сп. Пазьняк зьвярнуў увагу прысутных на фальшывы паводзіны беларускіх уладаў падчас сьвяткаваньня 100-гадовага юбілею БНР, якія дазволіўшы правесьці мітынг-канцэрт, грамадскія і мастацкія выступы дзеля часткі прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці, арыштавалі ўдзельнікаў іншых мірных сьвяточных мерапрыемстваў, прысьвечаных юбілею.Ва ўрачыстай імпрэзе ўзялі удзел ганаровыя госьці з Беларусі: сп. Юры Беленькі, выконваючы абавязкі старшыні КХП-БНФ на Беларусі; грамадскі дзеяч з Ліды сп. Валеры Мінец; і мастак Іван Мікулка, які падарыў амерыканскім беларусам ад беларусаў Бацькаўшчыны герб «Пагоня», выразаны з дубу. 

Напрыканцы сьвяточнай акадэміі былі прынятыя дзьве рэзалюцыі. Першай рэзалюцыяй удзельнікі сьвяткаваньня 100-ых угодкаў у Нью Брансьвіку выказваюць шанаваньне памяці беларускіх нацыянальных дзеячоў усіх часоў; вітаюць усіх суродзічаў, якія падтрымліваюць ідэалы Акту 25 Сакавіка; патрабаюць ад уладаў Беларусі спыніць забарону і ўціск нацыянальных сымбаляў Беларусі;асуджаюць антынацыянальны дыктатарскі рэжым у Беларусі; заклікаюць урад ЗША працягваць дапамогу нацыянальным дэмакратычным сілам у Беларусі і запрашаюць усіх беларусаў і выхадцаў з Беларусі ў ЗША дапамагчы сваёй Бацькаўшчыне аднавіць дэмакратыю і сапраўдную незалежнасьць праз дапамогу дэмакратычным сілам Беларусі. 

Другой рэзалюцыяй прысутныя выказваюць асуджэньне дзеяньняў рэпрэсіўных структураў рэжыму Беларусі, якія, дазволіўшы правесьці мітынг-канцэрт, грамадскія і мастацкія выступы дзеля часткі прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці, арыштавалі ўдзельнікаў іншых мірных сьвяточных мерапрыемстваў, прысьвечаных 100-гадоваму юбілею БНР; лічаць, што такое рашэньне ўладаў ня ёсьць прыхільным для людзей крокам, а паводзіны ёсьць фальшывымі; патрабуюць вызваленьня арыштаваных. 

Зянон Пазняк

Зянон Пазняк

Злева — патрыярх беларускай эміграцыі Вітаўт Кіпель.

Злева — патрыярх беларускай эміграцыі Вітаўт Кіпель.

Дзеячы эміграцыі Віталь Зайка і Сяржук Сокалаў-Воюш

Дзеячы эміграцыі Віталь Зайка і Сяржук Сокалаў-Воюш

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?