Украіна прыняла рашэнне выправадзіць 13 расійскіх дыпламатаў з Украіны з-за атручвання ў Брытаніі былога супрацоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля.

Пра гэта паведаміў прэзідэнт Пётр Парашэнка ў сваім фэйсбуку.

«Расія ў чарговы раз пацвердзіла сваё грэблівае стаўленне не толькі да суверэнітэту незалежных дзяржаў, але і да каштоўнасці чалавечага жыцця. Украіна адчувае гэта кожны дзень у акупаваным украінскім Крыме і на Данбасе»,

— піша прэзідэнт Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0