Напад адбыўся 26 сакавіка, каля 2-й гадзіны ночы, у вёсцы Русіна, паведамляе Intex-press.

Пацярпелай жанчыне каля 70 гадоў, яна пражывае адна, распавялі суседзі пенсіянеркі.

Ноччу ў яе дом праніклі дзве жанчыны і мужчына ў масках і пальчатках.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у тых, хто нападаў, быў нож, а перад тым, як увайсці ў дом, яны перарэзалі тэлефонны кабель. Злачынцы прывязалі гаспадыню дома да ложка, збілі і запатрабавалі грошай.

Якую суму скралі рабаўнікі пакуль не вядома.

Кровать, к которой привязали пострадавшую. Фото: Евгений ТИХАНОВИЧ

Ложак, да якога прывязалі пацярпелую.

Да раніцы пацярпелая здолела вызваліцца ад вяроўкі. Пасля гэтага яна пайшла да суседзяў, і тыя выклікалі міліцыю.

Окно, через которое в дом пробрались преступники. Фото: Евгений ТИХАНОВИЧ

Акно, праз якое ў дом прабраліся злачынцы.

Зараз пацярпелая знаходзіцца ў шпіталі. На месцы злачынства працуе міліцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0