МакКей правёў уласнае даследаванне, выпампаваўшы свой архіў дадзеных у сацыяльнай сетцы Facebook. Высветлілася, што дакумент змяшчае спіс адрасатаў тэлефоннае кнігі, інфармацыю аб усіх тэкставых паведамленнях і званках. Пра гэта хлопец паведаміў у сваім твітары.
Больш за ўсё праграміста здзівіла, што сацсетка збірала метададзеныя пра сотавую актыўнасць (працягласць званка, дату перадачы SMS-паведамлення і іншае).
Многія карыстальнікі таксама праверылі свае асабістыя архівы ў Facebook і высветлілі, што МакКей мае рацыю. Напрыклад, амерыканскі пісьменнік Мэт Джонсан распавёў, што інфармацыя аб яго званках гадавой даўнасці таксама захоўваецца сацсеткай. Пры гэтым ён сцвярджае, што амаль не карыстаўся Facebook: у яго тэлефоне быў захаваны мабільны дадатак, аднак ён даўно забыўся пра яго існаванне.
У каментарах пішуць, што такая праблема закранула большасць смартфонаў на АС Android, якія па змаўчанні сінхранізуюць спіс сяброў на Facebook з спісам кантактаў мабільнага.
У падтрымцы сацсеткі карыстальнікам рэкамендуюць самастойна адключыць доступ дадатка да адраснай кнігі, калі ім не падабаецца збор такое інфармацыі. Аднак тое, навошта Facebook патрэбныя звесткі аб званках і паведамленнях, прадстаўнікі сацсеткі не пракаментавалі.
Гэта — другі за апошні час скандал, звязаны з выкарыстаннем сацыяльнай сеткай Facebook асабістай інфармацыі карыстальнікаў.