Толькі ў пятніцу, 17 кастрычніка, і толькі ў Горадні адбудзецца творчая сустрэча са Зьмітром Вайцюшкевічам. Сустрэча зь сьпеваком пройдзе ў межах агульнабеларускай кампаніі “Будзьма!”.
На сустрэчы можна будзе таксама пазнаёміцца з музычнымі і кніжнымі навінкамі. Арганізатары прыезду Зьмітра Вайцюшкевіча, кампанія “Будзьма!”, абяцаюць таксама разнастайныя конкурсы, прызы і падарункі.
Пачатак імпрэзы: пятніца, 17 кастрычніка, 18.30 па адрасе: Гродна, Будзённага 48а-44 (памяшканьне Таварыства Беларускай Школы).
Увага! Колькасць месцаў будзе павялічана.
Уваход вольны.
0
0
0
0
0
0