Напярэдадні 25 сакавіка «Моладзь БНФ» дасылала ліст у БРСМ з запрашэннем наведаць канцэрт у гонар стагоддзя БНР. 

Адказ БРСМ выклаў у сваім фэйсбуку актывіст «Моладзі» Юрась Лукашэвіч. 

«Дзякуем за запрашэнне прыняць удзел у святкаванні стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі, — адказвае БРСМ, — аднак паведамляем, што Саюз моладзі не плануе наведваць вышэйназваныя мерапрыемствы. У сваю чаргу будзем рады бачыць Вас на святочных мерапрыемствах, якія будуць прымеркаваныя да 100-годдзя моладзевага руху». 

БРСМ выводзіць сваю гісторыю ад дня стварэння ВЛКСМ (Усесаюзнага ленінскага камуністычнага саюза моладзі) — моладзевага крыла камуністычнай партыі СССР. Арганізацыя была створана 29 кастрычніка 1918 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0