Улады Літвы пашырылі спісы расіян, якім забаронены ўезд у краіну. Да 49 асоб, дадаліся яшчэ 44 грамадзяніна Расіі, паведамляе РБК.
Літва прыняла рашэнне пашырыць спіс расіян, якім забаронены ўезд у краіну, заявіла BNS кіраўнік дэпартамента міграцыі Эвеліна Гудзінскайце. 21 расіянін быў унесены ў літоўскі «спіс Магніцкага», яшчэ для 23 забарона на ўезд звязана з пагрозай, якую яны, па версіі літоўскіх спецслужбаў, прадстаўлялі для нацыянальнай бяспекі.
«Мы прапанавалі Міністэрству ўнутраных спраў дадаць у так званы спіс Магніцкага яшчэ 21 асобу. На падставе інфармацыі, прадстаўленай літоўскімі ўладамі і саюзнікамі, мы таксама звярнуліся ў дэпартамент міграцыі, прапанаваўшы, каб яшчэ 23 чалавекі не атрымалі дазвол на ўезд у Літву з-за пагроз нацыянальнай бяспекі», — сказала Гудзінскайце.
Імёны асоб, якім быў забаронены ўезд у Літву, засакрэчаныя.