Фота: University of Exeter

Фота: University of Exeter

Паўднёвы бераг Амазонкі даўно лічыцца своеасаблівым прыродным запаведнікам, дзе людзі ніколі не жылі пастаянна. Але нядаўна навукоўцы выявілі ля межаў Калумбіі і Бразіліі рукатворныя структуры, якія паказалі на прысутнасць чалавека ў незаселеных лясах Амазоніі. Гэтая знаходка паставіла пад сумнеў усю гісторыю старажытнай Амерыкі.

Усе гэтыя аб'екты выявіліся падчас расследавання адной з дзіўных гісторый, якая згадвалася ў бразільскіх хроніках XVIII стагоддзя. Манахі і натуралісты таго часу пісалі, што адзін з рэгіёнаў паўднёвай Амазоніі, басейн ракі Тапажос, быў густа заселены індзейцамі. Сёння тут амаль ніхто не жыве, і гэта прымушала навукоўцаў сумнявацца ў падобных заявах аўтараў хронік.

Археолагі праверылі, ці так гэта, даследаваўшы грунт у ваколіцах ракі пры дапамозе радараў, усталяваных на борце самалётаў і спадарожнікаў. Ім атрымалася знайсці некалькі сотняў структур, падобных па сваёй форме на рукатворныя аб'екты: каналы, равы і іншыя пабудовы. Гэта прымусіла навукоўцаў здзейсніць экспедыцыю ў тыя часткі басейна ракі.

Фота: University of Exeter

Фота: University of Exeter

Агулам ім атрымалася адкапаць больш за сто падобных структур і выявіць усярэдзіне або побач з імі цалкам адназначныя сляды жыцця людзей: аскепкі керамікі, каменныя сякеры і адмысловы тып глебы, якая фармуецца толькі ў чалавечых паселішчах. Частка з гэтых структур, як адзначаюць навукоўцы, мела цалкам яснае значэнне. Напрыклад, кругавыя равы абаранялі паселішчы ад дзікіх жывёл і нападаў іншых людзей. 

Усяго на тэрыторыі поўдня Амазоніі, паводле падлікаў, прысутнічала прыкладна 1,3 тысячы падобных паселішчаў старажытных індзейцаў, што жылі ў гэтым рэгіёне кантынента як мінімум некалькі сотняў гадоў, пачынаючы з 12 стагоддзя і заканчваючы 15 стагоддзем нашай эры.

Агульная колькасць прадстаўнікоў гэтай загадкавай групы індзейцаў, па словах археолагаў, магла перавышаць мільён чалавек. Куды зніклі ўсе гэтыя людзі, і чаму пра іх існаванне раней ніхто не ведаў? Навукоўцы спадзяюцца, што далейшыя раскопкі дапамогуць раскрыць гэтыя таямніцы гісторыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?