Сыны кіраўніка Беларусі Мікалай і Віктар Лукашэнкі наведалі сёння пасольства Расіі ў Беларусі, каб ушанаваць памяць аб загінуўшых у выніку трагедыі ў Кемераве, перадае БелТА.

«Мы прыйшлі сюды, каб ад усёй нашай сям'і, ад нашага бацькі выказаць пачуцці глыбокага спачування брацкаму расійскаму народу», — сказаў Віктар Лукашэнка ў час сустрэчы з журналістамі.

«Мы смуткуем разам з расіянамі, разам з роднымі і блізкімі, якія страцілі сваіх дзяцей», — дадаў Віктар Лукашэнка.

Словы спачуванні перадаў расійскаму народу і малодшы сын беларускага лідара Мікалай.

Дзмітрый Лукашэнка аддаў даніну памяці загінулым у Кемераве ў Маскве, дзе зараз знаходзіцца з сям'ёй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0