У Баранавіцкім раёне падчас тушэння травы, якая гарэла, выяўленыя касцяныя парэшткі, паведамляе БелТА.

Здарэнне адбылося 25 сакавіка непадалёк ад вёскі Люшнева. Супрацоўнікі Баранавіцкага ГРАНС тушылі расліннасць на пустцы за населеным пунктам і выявілі чалавечыя касцяныя парэшткі. Пажарныя паведамілі пра знаходку ў праваахоўныя органы. На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група з удзелам спецыялістаў. Папярэдне, гаворка ідзе пра касцяныя фрагменты дзвюх асоб. З мэтай высвятлення даўнасці пахавання прызначана медыка-крыміналістычная экспертыза.

«Па інфармацыі мясцовых жыхароў, на гэтай тэрыторыі ў XIX стагоддзі знаходзілася могілкі, якія на сённяшні дзень не захавалася. Праводзіцца праверка», — дапоўніла Таццяна Сівіцкая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0