Па стане на 28 сакавіка сярод жыхароў Гомельскай вобласці зарэгістравана 11 пацверджаных выпадкаў адру. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства аховы здароўя

Выпадкі захворвання зарэгістраваныя ў Гомелі і Гомельскім раёне, а таксама ў Жлобіне. Сярод іх дзесяць дарослых і адно дзіця. Большасць з іх (восем чалавек) не былі прышчэпленыя ці не мелі звестак пра вакцынацыю супраць адру.

Дзесяць пацыентаў у цяперашні час знаходзяцца на стацыянарным лячэнні, адзін выпісаны.

Стан ацэньваецца як лёгкай або сярэдняй ступені цяжкасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?