Delfi.lt

Delfi.lt

Стан гары Гедыміна ў Вільні пасля зімы застаецца крытычным, але стабільным, небяспека апоўзняў захоўваецца ў аснове заходняга схілу і ў паўднёва-ўсходняй частцы абарончай сцяны, сказаў віцэ-міністр культуры Літвы Рэнальдас Аўгусцінавічус, піша Delfi.lt

«Стан ацэньваецца як крытычны, але сітуацыя стабільная. Самыя небяспечныя сектары прыведзены ў парадак, там зроблена ўсё магчымае на сённяшні дзень. Можна сказаць, што ўсе небяспечныя месцы стабілізаваныя», — сказаў журналістам віцэ-міністр, заўважыўшы, што самае небяспечнае месца — падножжа заходняга схілу. Паводле яго слоў, зімой на ўсе дэфармацыі аператыўна рэагавалі, а цяпер працы арыентаваны на самыя небяспечныя месцы.

 Аўгусцінавічус запэўніў, што пакуль гара будзе закрыта для турыстаў, бо немагчыма гарантаваць бяспеку турыстаў, таксама яны будуць замінаць працам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0